Cтаршыню Магілёўскай раённай Кастрычніцкай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ўладзіміра Юрчанку знялі з пасады брыгадзіра ў будаўнічым упраўленні энергетыкаў “Лаўсанбуда”.
Аб гэтым ён паведаміў карэспандэнту "НАШ Магілёў" па тэлефону.
“Да мяне на працу прыйшоў супрацоўнік міліцыі, які пачаў распавядаць майму начальніку, што ёсць непарадкі ў маёй працы, - распавядае Ўладзімір Юрчанка, - Нібыта праблемы тут і там, хаця нічога такога да гэтага моманту не было. Далей – больш, ён прапанаваў мяне звольніць. Гэтае пытанне вырашалася некалькі дзён, пасля чаго маё кіраўніцтва прыйшло да высновы – не звальняць, але зняць мяне з пасады брыгадзіра вартаўнікоў”.
У выніку такога рашэння апазіцыянер будзе губляць прыблізна 100 тысяч рублёў ад свайго былога заробка штомесяц.
“Тое, што да мяне раптоўна прыйшоў супрацоўнік міліцыі і кіраўніцтва пасля яго прыходу мяне ледзь не звольніла, - гаворыць Уладзімір, - на маю думку, з’яўляецца вынікам маёй палітычнай дзейнасці. Цяпер я стаў звычайным вартаўніком”.
Вітольд НЯЎРЫДА




былых мінтоў не бывае
Гэта ж той Юрчанка што здаў мінтам Фаміна, вось яна й прыйшла расплата
стукач
стукач, на якім пробы няма дзе ставіць. і злодзей, таму адсуль і выганяюць суку