Магілёўскае КДБ дапытала актывіста БНФ Зміцера Салаўёва з нагоды выбуха ў Менску 4 ліпеня падчас святочнага канцэрту прысвечанага афіцыйнаму дню незалежнасці Беларусі.
Зміцер распавёў, што ён атрымаў позву па якой і прыйшоў у прызначанае месца і час. Допыт праводзіў супрацоўнік КДБ маёр Грыбайла. Ён распытваў Зміцера пра тое ў якім месцы ён знаходзіўся падчас выбуху, з кім быў у гэты момант і хто можа гэта пацвердзіць. Размова доўжылася каля 40 хвілін.
"3 ліпеня, - гаворыць Зміцер Салаўёў, - я быў у Менску. Я задаюся пытанням: чаго з больш чым паўмільёна прысутных звярнулі ўвагу на мяне і на другіх актывістаў апазіцыі?”
Акрамя гэтага, супрацоўнікі КДБ ужо тэлефанавалі дамоў старшыні абласной арганізацыі БНФ Рыгору Кастусёву і жадалі з ім сустрэцца, але не засталі яго дома.
Спадар Кастусёў адзначыў, што падчас выбуху ён знаходзіўся ў Магілёве.
Можна прагназаваць што і ён у бліжэйшы час будзе дапытаны супрацоўнікамі КДБ.
Вітольд НЯЎРЫДА



