Пасля таго як былі адселены жыхары з дамоў па адрасу вуліца Лазарэнкі, 13 і 15 у новыя кватэры іх старыя дамы засталіся без нагляду і паціху развароўваюцца мясцовымі бамжамі і п’яніцамі.
"Калі адсялялі жыхароў, - гаворыць жыхарка суседняга дома №17 Наталья Самахвалава, - то ім забаранялі забіраць з сабой дзверы, вокны, сантэхніку і г.д. Але адселены дом застаўся без аховы і пачаўся паступова развароўвацца. Кожную ноч даносячыся шум з дома №15 не дае спаць жыхарам нашага дома. Кожную ноч з дома нешта вынасяць: ванны,унітазы, вокны, металічныя дзверы і пакінутую былымі жыхарамі мэблю”.
"У гэтым доме тры разы быў пажар, - адзначае Наталья, - Столькі ж разоў сюды прыязджалі яго тушыць пажарныя і міліцыя, але ніякіх мер супрацоўнікі міліцыі так і не прынялі”.
"Гэты дом адносіцца да пачатку ХХ стагоддзя і прадстаўляе архітэктурную каштоўнасць, - гаворыць дырэктар магілёўскага праваабарончага цэнтра Ўладзімір Краўчанка, - Не так шмат дамоў гэтага перыяда захавалася ў Магілёве. Гэты дом, па дадзеным мясцовай газеты “Магілёўскія ведамасці” здаецца альбо ў арэнду, альбо выстаўляецца на продаж. Дзякуючы такому стаўленню мясцовых уладаў да праблемы, дом з кожным месяцам губляе свой рэальны кошт. Міліцыя, хоць і затрымлівала злодзееў, якія раскрадалі і падпальвалі дом - ніякіх мераў не прадпрыняла, бо яны спасылаюцца на тое, што дом “бесхозный”. Адзінае тлумачэнне таму, што адбываецца – гэта альбо давесці дом да такога становішча каб потым яго прадаць па вельмі таннаму кошту, альбо паставіць пытанне аб яго зносе і пабудове на яго месцы новага дома, бо гэта вельмі добрае месца, якое знаходзіцца ў самым цэнтры горада”.
"“Дом знаходзіцца на балансе домакіравання, - гаворыць праваабаронца, - якое таксама бездзейнічае. У начальніка ЖЭУ не хапае розуму паставіць у пад’езд дзверы і зачыніць іх на ключ, каб там ніхто не лажаў. Тыя службовыя асобы, якія павінны сачыць за парадкам і рэагаваць на скаргі жыльцоў суседняга дома, якія неаднаразова звярталіся да іх з просьбай прыняць меры, ніяк не рэагуюць”.
"Уладзімір Краўчанка падкрэслівае, што ідзе знішчэнне аб’екта, якому спрыяюць не толькі злодзеі і мясцовыя бамжы, але і кіраўніцтва горада і лічыць, што па гэтаму факту неабходна ўзбудзіць крымінальную справу і прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, работнікаў мясцовага домаўпраўлення і гарвыканкама, якія адмаўляюцца выконваць свае абавязкі.
Вітольд НЯЎРЫДА



