У вобласці дэмакратычнымі кандыдатамі закрыты ўсе выбарчыя акругі

Гэта стала вядома ў выніку размовы з кіраўніком выбарчага штабу па Магілёўскай вобласці Юры Новікавым.

"28 кандыдатаў, - гаворыць Юры Новікаў, - гэта лічба ад усіх дэмакратычных сіл, якія існуюць у Магілёўскай вобласці і складаюцца з прадстаўнікоў розных палітычных партый. На сучасны момант закрыты ўсе выбарчыя акругі ў вобласці, але колькасць удзельнікаў выбарчай гонкі можа зменшыцца пасля рэгістрацыі кандыдатаў. Некаторых могуць проста незарэгістраваць ”.

Юры Новікаў адзначае, што ўжо пачаўся ціск на патэнцыйных кандыдатаў. Так, напрыклад, старшыні Бабруйскай гарадской арганізацыі БСДП (Грамады) Таісіі Кабанчук прапанавалі напісаць заяву на звальненне па асабістаму жаданню, калі яна будзе ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі.

"Шанцы на перамогу, - адзначае Юры Новікаў, - будуць залежыць ад таго, наколькі выбарчыя камісіі будуць прадстаўлены прадстаўнікамі кандыдатаў у дэпутаты”.

Вітольд НЯЎРЫДА