Зварот неАДСнай кааліцыі да жыхароў Магілёўскай вобласці

Тэкст падаецца ў арыгінале

 

Зварот
удзельнікаў выбарчай кампаніі да грамадзян Магілёўскай вобласці.

Паважаныя землякі!

Мы, прадстаўнікі Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл, лічым неабходным данесці да Вас інфармацыю аб рэальным палітычным і эканамічным становішчы ў нашай краіне.

Сёння наша жыццё з’яўляецца разменнай манетай у руках несумленных палітыкаў, якія сваё бачанне перспектывы краіны навязалі беларускаму народу. Часовыя зрухі сумнеўнага характару ў эканоміцы і ўяўная сацыяльная стабільнасць, якая трымаецца на падмане і сілавых структурах, толькі ўводзяць у зман грамадскасць і надаюць уладам натхненне ў сваёй праваце.

Радавы беларус сёння бедны, бяспраўны і бесперспектыўны ў самарэалізацыі. Грамадзяне развітых краін даўно ўжо не маюць харчовых і іншых першасных праблем, якімі так любяць маніпуляваць беларускія ўлады. Падобнае становішча грамадства можа зацягнуцца на дзесяцігоддзі, а нашы дзеці і ўнукі будуць жыць у сацыялістычнай рэзервацыі беднасці і страху.

Але беларусы павінны мець больш шчаслівае будучае, за якое лепшыя прадстаўнікі дэмакратыі ўжо зараз рызыкуюць свабодай і жыццём.

Сення мы выступаем і змагаемся за:

-умацаванне незалежнасці Рэспублікі Беларусь;
-рост дабрабыту беларускіх грамадзян;
-забяспячэнне дэмакратыі і правоў чалавека;
-пабудову рыначнай эканомікі;
-забяспячэнне сацыяльных гарантыяў;
-многавектарную знешнюю палітыку.

Мы за сяброўства, у першую чаргу, з нашымі геаграфічнымі суседзямі, за прадуктыўныя адносіны з развітымі краінамі свету. Мы выступаем за інтэграцыю з еўрапейскім згуртаваннем, за ўступленне ў Еўраз’вяз. Мы падтрымліваем усе дэмакратычныя рухі, якія на міжнароднай арэне ставяць сваёй мэтай ўздым годнасці нашай краіны.

Мы аб’ядналіся, каб канстутыцыйным шляхам змяніць існуючы рэжым, бо лічым недапушчальным для Беларусі быць астраўком дыктатуры ў цэнтры Еўропы.

Зараз у нашай краіне шматлікія грамадскія працэсы, у тым ліку і выбары, праводзяцца фармальна. Але гэта ўжо не проста ігнараванне выбару простага чалавека – гэта найцяжэйшае злачынства, якое не мае сроку даўнасці, бо ва ўгоду кучцы дзяржаўных злачынцаў прыносіцца лёс усяго народа. Трэба адзначыць, што дыктатарскія замашкі ўладаў знаходзяць усё менш водгуку ў грамадстве, якое паважае сябе і лічыць недапушчальным пасягненне на сваю годнасць.
А свабоду і незалежнасць можна здабыць толькі сапраўды аб’яднаўшысь розумам і сэрцам.

Сумеснымі дзеяннямі здабудзем “Заўтра” для сябе і сваіх дзяцей.

Настройки просмотра комментариев

Выберите нужный метод показа комментариев и нажмите "Сохранить установки".

Самы дрэнны мэсадж

Прачытаў гэты тэкс. Складваецца ўражанне, што тэкст ні пра што і нікому, так для адмазкі, бо трэ' нешта зрабіць - выбары на насу. Слабавата спадарства, слабавата. За словамі топяцца ненарадзіўшыяся канкрэтныя думкі і пасылы выбаршчыкам. Звярнуліся б да сапраўдных піяршчыкаў і ТБМ, каб памылкі выправіла спачатку, перад тым як паказваць сваю бязграматнасць.

Патрыёт

Надоели.....со своими заявлениями...

В начале разобрались бы у себя в нутри , а потом за страну брались , а то страшно становиться если Вы придете к власти. Между собой договориться не можете , и делать не чего не хочете, кроме громких заявлений. В последнее время вообще складывается впечатлении , что Вас всех все устраивает, и смена режима Вам не нужна. Если оппозиция уже сейчас друг - друга в милицию сдает , то добравшись до власти я думаю будет хуже , и счет пропавшим аппонентам власти будет вестись уже на сотни.