Спартовы агляд тыдня

Апошні спартыўны тыдзень выдаўся дастаткова спякотны і змястоўны на падзеі. Увага аматараў спорта была звернута да футбольных палёў ды валейбольных пляцовак, і ў любым выпадку падстава для радасці была.

У рамках 11 тура футбольны клуб “Савіт” прымаў Гомель і зрабіў невялікі подзвіг, перайграўшы гамельчан з лікам 2:0. Значэнне гэтай перамогі не толькі ў паляпшэнні турнірнага становішча, а, галоўным чынам, у эмацыянальным уздыме і набытай футбалістамі ўпэўненнасці. Непрыемным момантам футбольнага паедынку стала грубая і неджэнтэльменская гульня гасцей, у складзе якіх было выдалена тры гульца. Другім непрыемным момантам стала рэкордна нізкае наведванне матчу – каля 150 чалавек прыйшлі паглядзець гульню. Другі факт усё ж такі магчыма патлумачыць – па тэлевізары паказваюць “еўрафутбол”, а на вуліцах скандуюць “Расія!” – несумненна больш значнае для большасці балельшчыкаў.
“Днепр” гуляў на выездзе ў Жодзіна з “Тарпеда”, дзе атрымаў адно ачко згуляўшы з лікам 0:0.

Такім чынам, перапыніліся дзве серыі – паражэнняў “Савіта” і перамог “Дняпра”.

 

  • Скончыўся валейбольны турнір зборных, у якім мужчынская зборная Беларусі атрымала тры перамогі, “пакалашмаціўшы” нервы сваім прыхільнікам. Усе гульні ішлі да апошняга ў напружанай барацьбе, і скончыліся ў выніку перамогай нашых суайчыннікаў. Тут, дарэчы, і з наведваннем было ўсё нармальна, і тэлевізар не перавабліваў да сябе частку балельшчыкаў. Вынікі прыведзены ніжэй:

20.06. Нямеччына - Аўстрыя - 3:2 (22:25, 25:20, 25:19, 20:25, 15:10). Беларусь - Турцыя - 3:2 (25:22, 22:25, 25:23, 16:25, 15:12). 21.06. Турцыя - Нямеччына- 3:1 (12:25, 25:23, 25:23, 25:20). Беларусь - Аўстрыя - 3:2 (27:25, 26:24, 21:25, 20:25, 17:15). 22.06. Турцыя - Аўстрыя - 3:1 (25:22, 23:25, 25:17, 25:23). Беларусь - Нямеччына - 3:2 (25:21, 25:22, 16:25, 23:25, 21:19).

 

 

 

 

Зміцер Крышталёў