Слабая ментальнасць…

Магілёў. 21 чэрвеня. Каля 24-00. Вуліца Ленінская. Па вуліцы ідзе група маладых людзе ў колькасці каля 40 чалавек і … размахвае расійскімі трыкалорамі і няспынна крычыць “Ра-сі-я! Ра-сі-я!Ра-сі-я!”
Маё становішча блізкае да шоку. Што здарылася? Няўжо Расія напала на маленькую міралюбівую Беларусь і ў чарговы раз акупавала яе?
Побач праязджаюць машыны і сігналюць групе маладых людзей у той жа самы такт: “Бі-бі-б! Бі-бі-б! Ра-сі-я!”

Мае сябры, у кампаніі якіх я знаходжуся, пачынаюць тлумачыць мне, што гэтая з’ява хутчэй усяго звязаная з футболам і, напэўна перамогай расійскай зборнай над сваім супернікам. Не будучы вялікім аматарам футбола, я пакінуў па-за ўвагай выхад расійскай зборнай у паўфінал Чэмпіяната Еўропы-2008 па футболу. У гэты дзень расіяне выйгралі зборную Галандыі з лікам 3:1…

У сучаснасці ёсць два спосабы папулярызацыі сваёй краіны – гэта спорт і музыка. Перамагаючы ў спартыўных спаборніцтвах і на прэстыжных музычных конкурсах пераможцы ствараюць імідж сваёй краіны, а звычайныя грамадзяне – радуюцца перамогам сваіх суайчыннікаў.

У нашым выпадку – беларусы стаміліся чакаць перамогаў сваіх нацыянальных зборных па футболу, хакею, валейболу і іншых відах спорта. Тое самае датычыцца і папулярных музычных міжнародных конкурсаў…

Побач Расія. Побач расійская інфармацыйная прастора. Тут і там адна і тая ж “родная” руская мова. Беларусы і рускія “браты-славяне”: мы браты малодшыя – яны старэйшыя. Наша ж дзяржава саюзная – можна лічыць адна. Мы амаль Расія, толькі назва крыху іншая – Беларусь.

З-за адсутнасці перамогаў сваіх зборных і спевакоў, з-за адсутнасці свайго нацыянальнага беларускага і беларусафобскай палітыкі сучаснай улады і комплекса непаўнавартасці з-за гэтага беларуская моладзь пакуль што выбірае больш моцную ментальнасць суседняй Расіі і радуецца яе перамогам...

Калі ўжо мы парадуемся перамогам нашых зборных і выйдзем адсвяткаваць нашу перамогу з бел-чырвона-белым сцягам?

Вітольд НЯЎРЫДА

Настройки просмотра комментариев

Выберите нужный метод показа комментариев и нажмите "Сохранить установки".

У дадатак

Як стала вядома, са сцягамі РФ хадзілі полуп'яныя БРСМцы. Гэта было з'вязана з прыездам у Беларусь (Брэст) Мядвядзёва, цяперашняга прэзідэнта Расіі, а па ўсёй краіне рабілася карцінка радасці за Расійскую зборную па футболу і яе прарасійскасці.

Вітольд НЯЎРЫДА 

Не пишыце лухту.

Якая карцинка и для каго рабилася?
Я глядзеу той жа футбол у тым жа месцы. Будзеце здзиулены, але ж частка (прауда меншая) гледачоу хварэла за галланцау - нибыта кароль галански и брэскую крэпасць прыяждау? :)