Распачынаецца кваліфікацыйны турнір Еўралігі-2008 па валейболу

20 чэрвеня распачнецца кваліфікацыйны турнір Еўрапейскай лігі-2008 па валейболе сярод мужчынскіх нацыянальных зборных каманд, у якім удзельнічае зборная Беларусі. Ніжэй прыведзены дзень і час пачатку гульняў. Нагадаем, што ўсе гульні адбудуцца ў СК “Алімпіец”:

20 чэрвеня
16.30 – Нямеччына – Аўстрыя
18.30 – Беларусь – Турцыя

21 чэрвеня
16.30 – Турцыя – Нямеччына
18.30 – Аўстрыя – Беларусь

22 чэрвеня
16.30 – Турцыя – Аўстрыя
18.30 – Беларусь – Нямеччына

Беларускай зборнай патрэбна падтрымка сваіх балельшчыкаў, якіх несумненна збярэцца вельмі шмат. Верагодны кошт білету – 2000 руб. Чакаем і вас!

Зміцер Крышталёў

Настройки просмотра комментариев

Выберите нужный метод показа комментариев и нажмите "Сохранить установки".

.

Вельмі цікава,

Вельмі цікава, што гульня з нямецкай камандай будзе 22 чэрвеня...