Мінулы спартыўны тыдзень галоўным чынам быў звязаны з чэмпіянатам рэспублікі па футболу, у якім прымаюць удзел два магілеўскія клубы – “Савіт” і “Днепр”.
рамках дзевятага тура футбольны клуб “Савіт” на стадыёне “Тарпеда” прымаў салігорскі “Шахцёр” і быў неміласэрна біты 0:4. Магілёўцы паказалі вельмі слабую гульню, і па словах галоўнага трэнера “Савіта” Аляксандра Сяднёва, “ен ня ведае, што будзе з камандай восенню”. Сапраўды, як паказала практыка, наяўных у складзе футбалістаў не хапае, і клуб павінен шукаць выйсце са складанай сітуацыі.
На наступны дзень у рамках гэтага ж туру “Днепр” у гасцях гуляў з лідэрам першынства “Віцебскам” і нечакана атрымаў перамогу, прапусціўшы два мячы, але забіўшы цэлых чатыры (Гаўрушка, 15; Паўлаў 51, 57; Лясюк, 76). Асабліва радуе дубль Паўлава як адзінага прадстаўніка Магілёву ў зборнай краіны.
У рамках дзесятага туру на “Тарпеда” гуляў ужо “Днепр”, а ў Магілёў завітала ждановіцкая “Дарыда”, якая займае апошняе месца ў табліцы. “Бела-блакітныя” узрадавалі сваіх прыхільнікаў, атрымаў перамогу з лікам 2:1. Абодва галы забіў Аляксандр Гаўрушка (10, 77).
Савіт” гуляў на выездзе з барысаўскім БАТЭ і дастаткова прадказальна прайграў. Засмучае буйны лік (3:0) і слабая гульня магілёўцаў, а таксама адсутнасць галоў у трэцяй гульні запар.
Такім чынам, “Днепр” атрымаў трэцюю перамогу да раду, яго новаіспечаны лідэр Аляксандр Гаўрушка забіў 4 мячы ў апошніх трох матчах. “Савіт” жа, насупраць, прайграў, не забіў ні воднага мяча.
У турнірнай табліцы “Днепр” знаходзіцца на восьмым месцы з трынадцаццю ачкамі. Да трэцяга месца, на якім размясціўся “Віцебск” адлегласць у пяць ачкоў (нагадаем, што трэцяя месца дае магчымасць удзельнічаць у еўракубках). “Савіт” займае перадапошняе месца. У актыве каманды ўсяго сем ачкоў.
У наступныя выхадныя “Днепр” і “Савіт” гуляюць адпаведна з “Тарпеда” (Жодзіна) і ФК “Гомель”.
Таксама праанансуем кваліфікацыйны турнір Еўрапейскай лігі-2008 па валейболе сярод мужчынскіх нацыянальных зборных каманд, які пройдзе ў СК “Алімпіец” з 20 па 22 чэрвеня. У спаборніцтвах прымуць удзел зборныя Германіі, Аўстрыі, Турцыі і, канешне ж, Беларусі. Першы матч з удзелам нашай каманды адбудзецца 20 чэрвеня, у якім нашы землякі будуць прымаць зборную Турцыі. Мы будзем сачыць за развіццём падзей у спорткомплексе і паведамляць аб выніках гульняў.
Зміцер Крышталёў




!!!
Віншую! Першы цікавы і пазітыўны(!) артыкул на гэтым сайце!
Няпраўда! Ты думаеш, яны толькі для
Калі табе сайт не падабаецца - сеціва вялікае:) не захадзі й усё тут! Гэта адзіны магілёўскі НАРМАЛЬНЫ сайт, хібы, канешне ёсць, але сайт прыкольны!!!!
Цукер@чка