Нягледзячы на тое, што прэзыдэнт дэкляруе барацьбу з карупцыяй і сваяцтвам ва ўладзе, маладзёвую палітыку магілёўскай вобласьці вызначае «сям’я».
Сваяцтва аблвыканкаму й БРСМу прасачыць ня важка: старшыня абкаму БРСМ Сяргей Ладышаў з’яўляецца пляменнікам Ірыны Дарафеевай, начальніка адзьдзелу па справах моладзі магілёўскага аблвыканкаму.
- Пра тое, што Інна Караткевіч, старшыня гаркаму БРСМ, з’яўляецца гармадзянскай жонкай Ладышава, цудоўна ведаюць простыя супрацоўнікі БРСМУ, - кажа адзін з супрацоўнікаў абкаму БРСМ у Магілёве, - Яны нават машыну на дваіх набылі, прыгажуню «Таёту». Паміж тым, сама Караткевіч не да спадобы Дарафеевай, і Дарафеева церпіць Караткевіч колькі за пляменніка. Малодшае пакаленьне, Зьміцера Дарафеева, таксама ўладкавалі на працу ў абкам БРСМ. Зараз нават ёсьць вустная пастанова: не прымаць на аклад супрацоўнікаў без узгадненьня кандыдатуры з Ладышэвым. У хуткім часе, каб сваяцтва Дарафеевай не кідалася на вочы, Ладышева плянуцю павысіць, уладкаваць у ЦК БРСМ, а на ягонае мейсца паставіць Сяргея Браніслававіча – прозьвішча не магу ўзгадаць. Адзінае, што магу сказаць, гэта тое што Сяргей Браніслававіч – пратэжэ Ірыны Андрэеўны (Дарафеевай). Інна Караткевіч, на ўсіх апошніх сходах толькі й гаворыць пра безыніцыятыўнасьць членаў БРСМ. Але якая можа быць ініцыятыва, калі ўсё загадзя «схоплена» «сямьёю», ды за добрую працу нават не падзячаць?
А можа брыгада сваякоў, гэта нармальная зьява? Дзеці нашага прэзыдэнта таксама займаюць адказныя дзяржаўныя пасады – ёсьць з каго браць прыклад. Тады толькі ня трэба перакладаць адказнасьць за разбэшчанасьць і дэградацыю магілёўскай моладзі на чужыя рамёны, але самой за гэтае адпавядаць!
Андрэй Воўкаў



