У пятніцу партыйны сход Кастрычніцкай арганізацыі БСДП (Грамады) пачаўся з правакацыі, якую ўчынілі не сябры партыі, якія прыйшлі туды каб сарваць сход.
Сход сарваць не атрымалася, а на дэбашырства былого сябра магілёўскага абласнога камітэта БСДП Сяргея Фаміна старшынёй Кастрычнікай арганізацыі Уладзімірам Юрчанкай была выклікана міліцыя.
Супрацоўнікі міліцыі даставілі Сяргея Фаміна ў бліжэйшы пастарунак міліцыі, дзе той бавіў час да поўначы. У пастарунку спадар Фамін адмовіўся ад дачы паказанняў. Пасля ён быў дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе і правёў усё ноч.
На наступны дзень у судзе пачалася адміністрацыйная справа супраць спадара Фаміна па артыкулу “Дробнае хуліганства”, якая так не чым і не скончылася, бо пасяджэнне суда было перанесена на 12 чэрвеня ў сувязі з тым, што суд вырашыў выклікаць яшчэ некалькі сведак па гэтай справе.
Са словаў Уладзіміра Юрчанкі, міліцыя была выкліканы з-за таго, што спадар Фамін знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення і ставіў за мэту зрыў сходу, каб на ім не былі вылучаны дэлегаты на абласную канферэнцыю, якая мусіла прайсці 8 чэрвеня.
Ян Чыгірдот



