У Магілёве прайшло “Беларускае шоў”

Ініцыятарамі гэтага мерапрыемства выступіла творчая група “НАШ Магілёў”.

“Шоу беларушчыны” – гэта эмацыйная ўспышка, гульня і віктарына адначасова, якая праводзіцца адмыслова на беларускай мове, - гаворыць адзін з ініцыятараў правядзення віктарыны Ігар Барысаў, - удзельнікам задаюцца пытанні з геаграфіі, гісторыі, мовы, музыкі, літаратуры ды і проста глыбіні душы”.

“Ініцыятыва правядзення “Шоу беларушчыны”, - працягвае Ігар, - узнікла ў выніку нашага шчыльнага супрацоўніцтва з былымі сябрамі кіраўніцтва рэспубліканскай арганізацыі “Малады Фронт”.

Магілёўская арганізацыя “Маладога Фронту” фактычна бездзейнічае, - гаворыць Андрэй Воўкаў, -а працаваць з моладзю і выпрацоўваць у іх любоў да свайго беларускага камусці трэба. Вось мы і вырашылі дапамагчы ў правядзенні такога мерапрыемства”.

Мне вельмі спадабалася”, - гаворыць Алесь Паплыка, адзін з удзельнікаў віктарыны: “Я нават выйграў невялікі каштоўны прыз – касету з беларускімі спевамі, што вельмі прыемна. Хацелася канешнее выйграць кампакт-дыск, але знайшліся больш спрытныя ўдзельнікі, якія апярэдзілі мяне па колькасці агульных балаў”.

Творчая група ”НАШ Магілёў” на гэтым не прыпыняецца і ў бліжэйшы час плануе правядзенне яшчэ некалькіх такіх віктарын.

Вітольд НЯЎРЫДА

Настройки просмотра комментариев

Выберите нужный метод показа комментариев и нажмите "Сохранить установки".

ІмБурДзенцы)))

"Акцыя" ладзілася так:

ДвЫун задаў Ігару Барысаву самае важнае пытанне:
- Хто сёння ідзе за "Клінскім?", сушняк дакучае...
- Я! - своячасова падсуяціўся Алесь Паплыка і атрымаў за гэта касэту. Пасля вяртання з магазыну ён дадаў:
- Шкада што грошаў на водку не хапіла, можа яшчэ б дыск далі.

Удзельнік

Усё так і было. Зайздросціш?

Вітаю. Ну што я

Вітаю. Ну што я магу сказаць... Наконт госця, які не здолеў, нават, напісаць сваё імя, няма словаў. Бачна, што чалавек неадэкватны :) Мне цябе шкада.
А наконт гэтага артыкулу, дзякуй, што справілі памылку наконт кіраўніцтва Мфу. І яшчэ дзякуй за тое, што ўзяліся праводзіць гэтыя мерапрыемствы. Гэта рэальна патрэбнія і рульныя рэчы, якія патрэбны ў нашым асяроддзі. На вялікі жаль, сапраўды Магілёўскі МФ канкрэтова гэтым не займаўся і калі вы вызваліся гэта рабіць - рэспект!

Буланава Таццяна, старшыня Магілеўскага МФу

Дзякую

Дзякуй Тацяне Буланавай, адзінай, хто мела сьмеласьць падпісаць свой каментар. Мэтаю майго камэнтару ў артыкуле было не прынізіць кагосьці, але падштурхнуць да актывізацыі дзейнасьці. Што тычыцца Алеся Паплыкі - гэты хлопец, адзін з гэрояў Плошчы, паўнмоцны грамадзянін намётавага мястэчку на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкай), які адсядзеў свае "суткі" у Жодзіна, лепей узгадайце дзе Вы былі ў гэты час і не кранайце гонар нашай нацыі, якім бы ён не быў.
Ацэньваць, дзейнасьць ТГ можна па рознаму, гэтак сама, як дзейнасьць МФ ды іншых. Але гэта дзейнасьць!
Давайце трымацца разам і недапускаць у свае шэрагі ананімынх правакатараў!

З павагаю, Андрэй Воўкаў

Малайца!

Буланіха кіпнем будзе пісаць ад зайздрасці калі дазнаецца пра гэта! :)