Толькі адсветкавалі Дзень Перамогі, а ўжо 10 траўня фашысты паказалі, хто ў Магілёве гаспадар. Так, па цэнтральнай вуліцы горада ў адкрытым кабрыялеце, у суправаджэнні некалькіх аўтамашын, раз’яджала пара маладых. Пры гэтым, жаніх дэмастратыўна выкідваў руку ў фашыстскім прывітанні. Як казала супрацоўніца гарадской бібліятэкі, нявеста таксама “странно держала руку”. Калі ж выходзяць прадстаўнікі з асяродку апазіцыі пад сцягам свабоды з патрабаваннямі змянення дзеючага рэжыму, прымяненне санкцый з боку дзеючага кіраўніцтва не застаўляя сабе чакаць. Калі ж праходзіла акцыя нэафашістаў, міліцыі, суправаджаючай гэтую акцыю наглядам, не было побач.
Так працуюць нашы ўлады, асабліва Камітэт дзяржаўнай бяспекі, супрацоўнікі якога 9 траўня хадзілі ў медалях па Магілёву. Гэтыя медалі яны зараблялі, адпраўляючы на пагубу людзей у Афганістан, а таксама за знішчэнне сем’яў удзельнікаў вайны, абаронцаў Радзімы ад фашыскай чумы. Зараз вынікі працы дэманструюць сабе на вуліцах Магілёва, дзе кожны трэці загінуў ад рук фашыскіх малодчыкаў. Сучасныя фашысты, па-ранейшаму, з дазволу ўладаў, знішчаюць людзей, выкарыстоўваючы халодную і агнястрэльную зброю, атрутны газ, аўтамабільныя катастрофы, псіхушкі, спальваючы дамы і людзей. Так, у Клімавіцкім раёне, у вёсцы Семенаўка была забіта Ермакова (Ільюшчанка) Раіса Пятроўна, а праз год знайшлі забітага яе мужа Ермакова Мікалая, праз некалькі часу спалілі і іх хату. Малодшая іх дачка, Баеўская Тацьяна, ледзь паспела выскачыць з полымя.
Хто дэманстраваў сабе 10 траўня? Можа гэта маладыя ўласаўцы, якія даўно дзейнічаюць у Магілёве, а можа гэта прадстаўнікі іншых фашыскіх арганізацый. Яшчэ ў 1998 годзе Ўласаў А.В. і Арцюхова І. устроілі аўтамабільную катастрофу на мяне. Маім сведкам Уласаў абяцаў тое ж самае, калі яны “будут много выступаць”. На судзе яны нават не адмаўляліся ад майго паведамлення, што наезд быў наўмысны. Але суддзя Фаміцкая В. не дала ходу гэтай справе. Ды і злачынцы ведалі, што ім усё сойдзе з рук.
Ці не час грамадству падняцца на барацьбу з фашызмам і прыцягнуць ворагаў народу да адказнасці?
Ларыса Шукайла,
старшыня Магілёўскага аддзялення ГА “Беларуская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій”, чалец прафсаюза РЭПам



