Мэр абяцаў сам прыехаць і спыніць будаўніцтва АЗС

Сёньня пяцёра жыхароў, прылеглых да будаўніцтва АЗС, уварваліся да старшыні гарвыканкаму. Размова была гарачай і доўгай, аднак…
Усё пачалося з рэгістрацыі жыхароў на прыём да мэра. Адна з грамадзянак на сваё прозьвішча зарэгістравала чаргу на прыём. Ператэлефанаваўшы, ёй адказалі: так, такая ў сьпісе ёсьць. Прыехаўшы ў гарвыканкам, іх не пушчалі, маўлялі, трэба было прыехаць з пашпартам і зарэгістраваць сваі дадзеныя. Праз паўгадзіны спрэчак, узбураных пасля сходкі грамадзянаў, жанчынаў пусьцілі да старшыні.

- Ягоны намесьнік, спадар Студнеў, адразу адзначыў, што на пісьмовы зварот па гэтаму пытаньні ўжо дадзены адказ, які, маўляў, пэўна яшчэ не дайшоў да адрэсату, – паведаміла нам адна з наведвальнікаў мэра, спадарыня Брызгалёва. – Потым ужо спрэчка йшла разам з самім старшынёй. Спачатку ён, быццам бы, не мог зразумець, дзе знаходзіцца будаўніцтва (і гэта старшыня гарвыканкама, які даваў дазвол на будаўніцтва!), а паслья таго, як мы намалявалі яму падрабязны плян, ён пачаў пераводзіць тэму на больш хвалючыя пытаньні. Я ўвесь час зьвяртала ягоную ўвагу на пытаньне аб АЗС. Пасьля амаль гадзіны спрэчкі й доказаў, ён вырашыў. “Заўтра, - маўляў, - сам з’езжджу на будаўніцтва, мы яго спынім, а ў пятніцу а дванаццатай гадзіне прыходзьце за адказам у гарвыканкам”.

Жыхары нібыта й задаволеныя: “Вось, мэр нас пачуў і пабяцаў спыніць”. Аднак …
Намеснік мэра, спадар Студнеў, які ўвесь час быў супраць спыненьня будаўніцтва, у перададзенай копіі адказу на зварот адзначыў, што ўся будоўля дазволеная на аснове ўзгаднённай і зацьверджанай дакумэнтацыі. Што аніякіх парушэньняў няма.

- Парушэньні законаў добра бачны. Згодна з Інструкцыямі, заказчык павінен правесьці грамадскія слуханьні. Аднак, гэтых дзяеньняў не было. Словы старшыні выканкаму нас уразілі. Ён адзначыў, што праект будаўніцтва спраектаваны яшчэ ў 2003 годзе, калі гэтакія Інструкцыі яшчэ не былі ўведзены. Аднак ў адказе яго намесніка пазначана, што будаўніцтва праводзіцца ў адпаведнасьці генеральнага плана, зацьверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №332 ад 28 ліпеня 2003 года. У гэты час гэты закон быў ужо ў поўнай моцы, бо прыняты яшчэ ў 2005 годзе. Каму верыць – проста невядома. – адзначыла Валянціна.

Надзеяў на спыненьне будаўніцтва ўсё меньш і меньш. Сёньня ўжо ўсталявалі нейкія слупы, да прывезлі блокі. Большая частка ініцыятыўных жыхароў не спадзяваюцца на дапамогу гарвыканкаму - тых, хто гэтае дазволіў. Пацьвярджэньне гэтаму – сбор подпісаў у раённую пракуратуру.

- Я не веру, што заўтра спытніцца будаўніцтва. Ды мэр сказаў гэтае, каб проста адчапіцца. Адзінае, што нам дапаможа – гэта пракуратура, – адзначыў Максім, жыхар дома нумар 69. – Вось паглядзім…

Саша Заяц