Прэвентыўнае затрыманне на 1 траўня

У Магілёве падчас афіцыйнага дзяржаўнага мітынга, прысвечанага дню працы, быў затрыманы рабочы-будаўнік, сябра БСДП (Грамады) Мікола Расюк.

Я дамовіўся сустрэцца са сваім працоўным калектывам каля “Дом Быта”, - распавядае Мікола Расюк, - але быў затрыманы на падыходзе да яго. Адзін з міліцыянераў сказаў, што я падазраюся ў нейкім злачынстве і трапляю пад прыкметы і што для разбіральніцтва мне неабходна прайсці ў Ленінскі РАЎС. Пасля таго, як я зразумеў, што маім планам, прайсціся са сцягам Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі разам з мітынгуючымі не ўдасца здзяйсніцца я дастаў сцяг і абматаў яго вакол сябе. На дзіва, міліцыянты не мелі нічога супраць”.

Ленінскім РАЎСе Міколу Расюка пратрымалі крыху больш чым за дзве гадзіны. Міліцыяты запытвалі яго ці быў ён некалькі дзён назад у Пінску, дзе адбылося злачынства, якое здзяйсніў чалавек, які знешне вельмі падобны на Міколу Расюка. Ён сказаў што ў гэты час знаходзіўся ў Магілёве.

У мяне было каля двух дзесяткаў асобнікаў газеты “НАШ Магілёў”, якую мне вярнулі пасля дагляду рэчаў, забраў толькі некалькі асобнікаў для азнаямлення. Партыйны сцяг таксама не забіралі. Я прачытаў супрацоўнікам міліцыі лекцыю пра тое што такое дэмакратыя і якія павінны быць узаемаадносіны на працы паміж начальнікам і падначаленым. Яны слухалі і згаджаліся”, - гаворыць рабочы-будаўнік.

Пасля таго як мітынг скончыўся, Міколу Расюка адпусцілі.

Вітольд НЯЎРЫДА