“Толькі разам мы сіла!”
Чаму я ў апазіцыі да сучаснай улады?
На цяперашні дзень кожны разумны чалавек унутры сябе адчувае апазіцыянерам. Гэта звязана з тым, што ўвялі кантракты, адмянілі сацыяльныя льготы цэлым групам людзей – дзецям, студэнтам, донарам, аўганцам, пенсіянерам, міліцыянерам (але яны і да гэтага часу ездзяць па льготах). Што датычыцца мяне, то да дэмакратычнага руху я належу каля 10 апошніх год. Такіх поглядаў я была ад свайго нараджэння і супрацьстаянне несправядлівасці было закладзена ў мяне з самага пачатку.
З чаго ўсё пачыналася?
Я працавала кіраўнічкай прафсаюзу на заводзе “Трансмаш” і калі браць свой прафсаюзны шлях то ён налічвае ўжо каля 30 год. За гэты час я бачыла шмат парушэнняў правоў працоўных. Адносіны паміж працадаўцай і рабочым у нашай сістэме – гэта нераўнапрыўныя ўзаемаадносіны. Такіе ўзаемаадносіны павінны будавацца ўзаемна і быць ветлівымі і карэктнымі ў дачыненні адзін да аднаго. Але на справе ўсё выглядала інакш. Пазней дзяржава ўвяла кантрактную сістэма, якую абазвалі ўдаўкай для рабочага чалавека. Прафсаюзы нашы развалілі, прычым зрабілі гэта спецыяльна. Козік стаў на чале федэрацыі прафсаюзаў. Як можна зразумець гэта? Чалавек, які стаіць на чале федэрацыі мусіць выбірацца, а прызначаюцца адміністратыўным шляхом толькі дырэктарскі корпус і г.д. Такое не праходзіць у нармальных прафсаюзах. Калісці ў галіновай ветві прафсаюза аўтасельгасмаша было 190 тысяч чалавек і на з’ездзе людзі паўсталі перад выбарам – быць пад прафсаюзанай вертыкаллю, альбо не. Вось тады мы, на чале з Аляксандрам Бухвоставым, усталі і пакінулі з’езд. Мы правялі паралельна свой з’езд. З таго часу мы адмежаваліся ад дзяржаўных прафсаюзаў і пайшлі ўласным шляхом і цяпер мы называемся незалежнымі прафсаюзамі Радыёэлектроннай прамысловасці і другіх галін прамысловасці.
Наколькі адчуваецца ціск з боку ўлады і ў чым ён праяўляецца?
З 2003 года мы сем разоў спрабавалі зарэгістравайць нашу першасную прафсаюзную арганізацыю, але нашы намаганні былі марнымі. Можна сказаць, што быў ціск на тых людзей, якія вырашылі выйсці з дзяржаўных прафсаюзаў і стварыць свой незалежны. Што датычыцца асабіста мяне, то мяне “невядомыя” правадзілі з дома да працы, сустракалі мяне на машыне пасля працы і задавалі пытанні. Асабліва запытвалі мяне хто ў маім прафсаюзе з’яўляецца сябрам ГА “Малады Фронт”, прысылалі позву ў КДБ, пасля чаго, не звыкшыся да такога стылю зносінаў, была вымушана легчы ў бальніцу. Шмат разоў “невядомыя” фатаграфавалі нас каля былога прафсаюзнага офісу.
Калі быў “Сацыяльны марш”, то неаднаразова мне тэлефанавалі, сустракалі мяне пасля працы і раілі ўстрымацца ад паездкі ў Менск, што будзе для мяне больш бяспечна. Такім чынам, можна сказаць, што я пад калпаком. Але шляху назад ужо няма. За мной стаяць людзі, якія давяраюць мне ў вырашэнні розных пытанняў. Ціску падвяргаюся не толькі я, але і сябры майго прафсаюза. Ім таксама тэлефануюць, прыязджаюць да іх на працу, пагражаюць ім, імкнуцца іх звольніць альбо скараціць. Усё робіцца дзеля таго, каб чалавек пакінуў шэрагі незалежнага прафсаюзнага руху.
Якое выйсці са склаўшайся сітуацыі?
Па-першае, мы павінны разумець – толькі разам мы сіла! Па асобку мы нічога зрабіць не здолеем. А па-другое, колькі б вяровачка ня вілася, а ўсё роўна ёй будзе канец.
Гутарку вёў Вітольд НЯЎРЫДА



