У Магілёве ёсць значныя страты цяпла. Пра гэтае кажуць вынікі дасьледваньняў Балгарскіх навукоўцаў, якія правялі энергааудыт .
З кастрычніка па сакавік Балгарская кампанія “ЕНА-ОПТЫМА” праводзіла дасьледваньні па выкарыстаньню цяпла на дзьвух гарадскіх аб’ектах – гатэле “Магілёў” і Гарадской гімназіі №1.
Балгарцаў вынікі зьдзівілі. У гэтых пабудовах ёсьць значныя рэзэрвы эканоміі целпаэнергетычных рэсурсаў. Каб хоць трохі дапамагчы Беларусі ў гэтым пытаньні, Балгарская кампанія прапанавала шэраг мерапрыемстваў, каб скараціць страту цяпла.
Уважліва выслухаўшы навукоўцаў, першы намесьнік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Алег Ліцянкоў зрабіў вынік: трэба прымаць меры па зьніжэньню энергастратаў ва ўжо пабудаваных дамах, а ў новых дамах такое пытаньне павінна прадугледжвацца яшчэ ў праекце.
Аднак, што стаіць за гэтым “трэба”, і ці прывядуць да якіх-небудзь зьменаў бясплатнае Балгарскае дасьледваньне?
Саша Заяц



