У дзень яднаньня народаў Беларусі і Расеі 2 кастрычніка Магілёў і Хабараўск заключылі пратакол аб намерах супрацоўніцтва. Беларускія ўлады ізноў імнкуцца на ўсход.
У пратаколе адзначаны асноўныя напрамкі супрацоўніцтва дзьвух гарадоў. Галоўныя зь іх – абмен дэлегацыямі прадстаўнікоў, сьпецыялістаў у абласьцях эканомікі, гандлю, навукі, культуры, адукацыі, медыцыны, а таксама турысцкіх і маладзёвых групаў, спартыўных каманд, мастацкіх калектываў.
Пасьля падпісаньня пратаколу Андрэй Валакжанін – першы намеснік мэра Хабараўска – уручыў мэру Магілёва Віктару Шорыкаву афіцыйнае запрашэньне наевдаць Хабараўск са справавым візытам.
Цяпер некаторых магілёўцаў чакаюць камандыроўкі на далёкі ўсход. Вядома, за кошт дзяржаўнага бюджэту. А адзін квіток цягніком да Хабараўска каштуе 2,5 мільнаў рублёў. Было б добра, калі б гэтыя “візыты” прывялі да нейкага плёну ды ўздыму эканомікі рэгіёну, а не пераўтвараліся ў простыя фуршэты ды банкеты чыноўнікаў.
Саша Заяц



