У чаргу на ўстаноўку лічыльнікаў на газ запісваюць толькі на жнівень. Прычынай гэтаму – вялікі наплыў жадаючых.
Па словах галоўнага інжынера МРПУ газавай гаспадаркі Міхаіла Парфеменка, кожны дзень у іх упраўленьне паступае 100-120 замоваў на ўсталяваньне лічыльнікаў прыроднага газу ва ўласныя кватэры. Аднак кожны дзень служба ўсталёўвае толькі ў сярэднім па 80 лічыльнікаў. Гэтай працай займаецца 20 брыгад зваршчыкаў.
Зь вялікім павышэньнем кошту на газ беларускія грамадзяне пачалі лічыць свае выдаткі на кватэру. Калі ў сьнежні налічэньні за газ для абанентаў кватэр, у якіх не ўсталяваны лічыльнікі, складалі 1936 рублёў, то ўжо ў сьнежні гэты памер складае 3696. А гэта павышэньне на 52,4 адсодкі. На кожнага чалавека за гэты кошт налічваецца па 8 кубоў прыроднага газа. А набыцьцё і ўсталяваньне лічыльніка газу абыйдзецца жыхару ў 120-150 тысяч.
- Горгаз шукае розныя варыянты, каб як мага хутчэй задаволіць патрэбы сваіх абанентаў. Так што за год-два нашае прадпрыемства здыме праблему і ўсталюе лічыльнікі ўсім жадаючым. – спадзяецца Міхаіл Парфеменка.
Саша Заяц



