Вяртаньне палёгак – задача грамадзян

27 сакавіка на пленуме Незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасьці й іншых галін народнай гаспадаркі было абвешчана аб распачынаньні рэспубліканскай акцыі пад назовай "Нашым бацькам і дзецям вернем палёгкавы праезд". Сама акцыя ўключае ў сябе некалькі этапаў, такіх як тэлефонна-кантактная частка, вынікам якой стане стварэньне ініцыятыўнай групы, і збор подпісаў за адмену закона "Аб дзяржаўных сацыяльных палёгках, правах і гарантыях асобных катэгорый грамадзян", і, уласна, рэалізацыя патрабаваньняў па адмене гэтага закона.
"Сама акцыя з'яўляецца працягам распрацаванага праекту па вяртаньні палёгак. - Адзначае кіраўнік прафсаюза па магілёўскім рэгіёне Галіна Лісіцына. - Першай часткай якога было правядзеньне рэгіянальных акцыяй пратэсту й агульнарэспубліканскага мітынгу "Сацыяльны марш". Няраспрацаванасьць выразнага плану па пакрыцьці згубленых правоў, ні пакідае выбару, як толькі дамагацца сваіх правоў самастойна.
Па меркаваньні Галіны Лісіцынай ёсць рэальная магчымасьць вярнуць згубленыя правы, якія адмянілі без правядзеньня рэферэндуму, што, па сутнасьці, з'яўляецца пазапраўным. Колькасьць подпісаў, сабраных ініцыятыўнай групай, само за сябе пакажа дачыненьне беларускіх грамадзян, і правамернасьць уводзін дадзенага закону.
Вацлаў Гжэчны

Настройки просмотра комментариев

Выберите нужный метод показа комментариев и нажмите "Сохранить установки".

чарговая неякасная імітацыя дзейн

Ржунімагу))) гэта чарговая неякасная імітацыя дзейнасці!!! Навошта?

наадварот!

Як на мой погляд, гэта адзін зь першых прадуманых крокаў прафсаюзу РЭП. Даўно трэ было замуціць нешта падобнае ў блізкай да народа хворме. Проста трэ ведаць пра акцыю падрабязнасьці - тады ўсё стае на свае мейсцы:)))

Андрэй Воўкаў