У афіцыйным адказе, які атрымаў адзін с заяўцаў мітынга, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Мікалай Расюк, гаворыцца, што з 21 сакавіка на плануемым месцы правядзення мітынга пачаўся рамонт дарогі і добраўпарадкванне прылеглай тэрыторыі і таму прынята рашэнне аб адмове ў правядзенні мерапрыемства.
"Гэта адмова, - гаворыць Мікалай Расюк, - накіравана на тое, каб перашкодзіць збору дэмакратычных апазіцыйных сілаў
адсвяткаваць 90-ю гадавіну абвяшчэння БНР".
Са словаў намесніка старшыні Свабоднага прафсаюза беларускага Юры Новікава прадстаўнікі ўлады першапачаткова
адмовілі вусна, але актывісты запатрабавалі, каб адмова была на афіцыйнай паперы і мела рэгістрацыйны нумар, каб у выпадку чаго можна было абскардзіць гэтае рашэнне.
"Сталася сістэмай, калі пад рознымі надуманнымі прычынамі забараняюцца мерапрыемствы, - гаворыць Юры Новікаў, - У Магілёве немагчыма скарыстацца законам аб масавых мерапрыемствах. У нас абараняюцца любыя масавыя мерапрыемствы".
Нагадаем, што мітынг прысвечаны 90-м угодкам абвяшчэння БНР мусіў прайсці 23 сакавіка каля палаца культуры "ЗИВ".
Вітольд Няўрыда




И все вздохнули с облегчением!
С одной стороны, стыдно "просить" провести митинг посвящённый главному беларускому празднику на площадке на окраине города. С другой стороны, оппозиционеры вздохнули с облегчением, поскольку врядли бы наскребли на митинг больше 30 человек...
Самый лучший способ отпраздновать - собраться за бутылкой водки, что они скорее всего и сделают.