Ігар Пушкін, магілёўскі гісторык
Для мяне 25 сакавіка гэта дзень абвяшчэння незалежнасці Беларусі.
Магілёў быў ці не адзіны буйны горад Беларусі, дзе на прадстаўнічым узроўне ў ліпені 1918 года была падтрымана ідэя незалежнасці БНР.
Палітычныя сілы дакладна святкуюць яго ў бліжэйшы выхадны дзень да гэтай даты. Што датычыцца беларусаў, то кожны адзначае яго па-рознаму – хтосці ў сям’і, хтосці нейкім мерапрыемствам, хтосці збіраецца з сябрамі.
Звычайна, я адзначаю яго 25 сакавіка, а не 23 і не 24. Дзень Волі неабходна адзначаць 25 сакавіка. Калі гэтая дата (дзень) будзе ў сэрцы кожнага, то кожны беларус будзе аб гэтым ведаць і тады гэта будзе сапраўднае свята. Калі мы прыўрочым проста мерапрыемствы ў бліжэйшы вольны дзень то гэта скажае сэнс свята.
Гутарку вёў Вітольд Няўрыда




свята
гадавіну 90-годдзя можна ўвогуле весь год святкаваць!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Калі грунтоўна і з павагай ставіцца да падзеі...
Пра сьвята...
Якое ж гэта тады сьвята, калі яго кожны дзень можна сьвяткаваць, тым больш, што 90 год - дата не круглая. Круглыя гэта даты, якія дзеляцца на 25!
Назіральнік збоку