Сакратар першаснай арганізацыі БРСМ выйшла з арганізацыі

14 сакавіка, на ўстаноўча-выбарчым сходзе першаснай арганізацыі БРСМ сярэдняй школы №43, Ганна Леўшукова, вучаніца 10 класа, зняла з сябе паўнамоцтвы сакратара арганізацыі.

З яе словаў яна незадаволена тым, што цягам апошніх двух тыдняў у школе пачалася прымусовая БРСМізацыя вучняў старэйшых класаў. Да дырэктара былі выкліканы ўсе класныя кіраўнікі, якім пагражалі звальненнем у тым выпадку калі дзеці не будуць уступаць у БРСМ.

“Яшчэ два тыдні назад, - гаворыць Ганна, - колькасць сябраў БРСМ у нашай школе складала 86 чалавек. Цяпер жа іх ужо 193. Два гады назад, калі я стала сакратаром першаснай арганізацыі, сакратар гарадскога камітэта БРСМ Іна Караткевіч мне казала, што ніхто нікога заганяць у арганізацыю прымусова не будзе, але на справе ўсё аказалася не так”.

“Год назад, - працягвае Ганна, - я звярнулася да старшыні Кастрычніцкай раённай арганізацыі Дзмітрыя Цімафеенкі з пытаннем: “Як можна выйсці з арганізацыі?” Ён мне адказаў, што калі мне будзе 31 год, вось тады я і выйду. Крыху пазней я азнаёмілася са Статутам арганізацыі і механізмам выхаду з яе і напісала заяву аб сваім выхадзе з яе шэрагаў”.

Адразу пасля гэтага школьніца была выклікана на размову да дырэктара школы. Ёй пагражалі тым, што яе паводзіны будуць адлюстраваны ў характарыстыцы і папрасілі яе пачакаць да моманту справаздачна-выбарчай канферэнцыі, пры гэтым параіўшы выйсці з шэрагаў арганізацыі праз месяц пасля яе.

“На канферэнцыі прысутнічала галоўны ідэёлаг школы і адначасова намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Галіна Каліновіч, - распавядае Ганна, - Яна цалавала ўсіх новых сябраў БРСМ пры ўручэнні ім членскіх білетаў, а гэта больш за 100 чалавек! Негледзячы на папярэдняю размову я перад усёй заляй заявіла аб сваім выхадзе з арганізацыі. Большасць маіх сябраў віталі маё рашэнне і загарэліся такім жа жаданнем пакінуць арганізацыю”.

Акрамя гэтага былы сакратар першаснай арганізацыі БРСМ адзначае вышэйшую ступень фармалізму арганізацыі і немагчымасцю сваёй самарэалізацыі там, а таксама і тое, што акцыі ,якія ладзіліся БРСМ, у большай ступені, былі накіраваны для справаздачы, а не на рэальныя вынікі.

Сярод станоўчых момантаў працы арганізацыі Ганна адзначае адукацыю сакратароў першасных арганізацыяў аратарскаму мастацтву і практычнай дзейнасці як ставіць намёты.

“Пасля таго як я зняла з сябе паўнамоцтвы сакратара БРСМ – мне стала лепей дыхаць”, - падсумоўвае Ганна.
Існуе дзве версіі, якія папярэднічалі БРСМізацыі школьнікаў: першая з іх – на адной з сустрэчаў са школьнікамі адной з Віцебскіх школаў мэр горада Магілёва Віктар Шорыкаў звярнуў сваю ўвагу на вялізарную колькасць дзяцей, якія носяць піянерскія гальштукі і ўваходзяць у БРСМ і вырашыў падвысіць паказчыкі па колькасці сябраў БРСМ ў Магілёве. Другая версія - у адной са школаў Ленінскага раёна амаль 100% школьнікаў з’яўляюцца сябрамі гэтай арганізацыі і было прынята рашэнне давесці паказчыкі па колькасці сябраў БРСМ да 50-80% у Кастрычніцкім раёне горада.

Вітольд Няўрыда

Настройки просмотра комментариев

Выберите нужный метод показа комментариев и нажмите "Сохранить установки".

Я таксама была

Я таксама была на гэтай канферэнцыі, аднак Ганна ўсім нам сказала, што выходзіць з арганізацыі ў сувязі з недахопам часу на падрыхтоўку к экзаменам. Спадзяюся, навучанне ў ВНУ ёй ужо не пагражае :-)

вучаніца 10 класа

так не бывае...

Бывае...

Чаму ты лічыш, что так не бывае? Я была на той канферэнцыі і ўсё сваімі вачамі бачыла.