2 лютага на Замкавай гары (гары Гедыміна) сабралося некалькі дзесяткаў чалавек, каб ушанаваць памяць вялікага змагара за свабоду Беларусі ўскладаннем кветак і словамі пашаны. Гісторыкі Алесь Смалянчук і Сяргей Вітушка прыгадалі біяграфію героя, адзначыўшы, што месца збору – невыпадковае.
Афіцыйна месца пахавання пакараных смерцю паўстанцаў лічыцца невядомым, аднак існуе версія, што забітыя былі пахаваныя менавіта на легендарнай Замкавай гары, а на пачатку дваццатага стагоддзя тут нават існаваў памятны знак. Як ні сумна, на сённяшні дзень грунтоўных доказаў знаходжання парэшткаў змагара і яго паплечнікаў менавіта у гэтым месцы няма.
Настасься



