Нядаўна пачаў абмяркоўваць з сябрамі й таварышамі, якім павінен быць Магілёў будучыні. Згадаўся мне наш "Дом Саветаў". Зразумела, што для аблвыканкаму будучыні, гэта будынак надта вялікі. Пачаў прыкідваць, што можна ў нім размесьціць: калідоры вузкія, габінеты маленькія... Прышоў да высновы, што прасьцей яго зьнесьці і пабудаваць на вызваленым месцы хмарачос, а мо і два хмарачосы:) Гістарынчая каштоўнасьць гэтага будынку - вельмі сумнеўная, тым болей, гэта будзе першы выпадак, калі пазбавіліся ад саўковага бруду, зьнесшы разам з помнікам леніну непатрэбны дом у цэнтры:)
Магілёў Будучыні - ствараць яго ў думках трэ ўжо сёньня



