На паседжаньні аблвыканкаму, якое адбылося 1 лютага, былі падведзеныя вынікі працы вобласьці за 2007 год. У паседжаньні прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх раёнаў, дырэктары буйнейшых прадпрыемстваў і арганізацый вобласьці, а таксама старшыня палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вадзім Папоў.
Па словах старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Барыса Батуры «зараз асабліва патрэбна ўлічыць памылкі й недахопы мінулага года, каб скарэктаваць працу ў цяперашнем. На шэрагу прадпрыемстваў ня выканалі прагнозных ростаў прамысловай вытворчасьці. Запоўненыя склады «Белшыны», філіі «БелАЗа» і шэрагу іншых прадпрыемстваў».
Як і раней, шмат раёнаў спадзяюцца на датаваньне выплатаў па заработной плате. Між тым, як адзначыў Барыс Бытура, раённым прадпрыемтсвам ужо патрэбна разлічваць толькі на своі сілы.
«Фінансаваньне тых ці іншых мерапрыемстваў: і ў дачыненьні малых гарадоў, і праграмы адраджэньня сяла - няма! Крэдытныя рэсурсы, адсоткі плацім – і наперад! З бюджэту нічога не будзе. Гэта пабуджае да таго, каб хутчэй пабудавацца, хутчэй закруціць тэхналёгію, атрымаць прадукцыю, прадаць яе і мець нейкі прыбытак», - падкрэсліў старшыня аблвыканкаму.
Саша Заяц



