Нас шмат – калі нас шмат!

10 сьнежня 2008 году а 10-ай раніцы на плошчы Леніна адбудзецца мітынг пратэсту прадпрымальнікаў.
Прычынай гэтага ёсьць Указ прэзыдэнта, які забараняе прадпрымальнікам мець наёмных працоўных. Вынікам гэтага дакуманта можа быць тое, што тысячы магіляўчан апыняцца безпрацоўнымі. Ужо сёньня не працуе большась гандлёвых кропак нашага гораду, узняліся кошты.
Вынікі бяздарнай эканамічнай палітыкі ўжо адчулі на сябе студэнты, пэнсыянеры, інваліды. Цяпер гэтае чакае прадпрымальнікаў. Урэшче, гэтае тычыцца кожнага.
Мы прапануем Вам разглядзець мажлівасьць свайго ўдзелу ў гэтай акцыі пратэсту.