У БРСМе затрымліваюць выплату заробкаў

- Я баюся застацца на Новы Год бяз грошаў, - разпавёў "Нашаму Магілёву" адзін з сакратароў гэтае арганізацыі, - Нам павінны былі выплаціць аванс яшчэ 20-га сьнежня, але грошаў дагэтуль няма.
З крыніц вартых увагі стала вядома, што аванс БРсМ-аўцы атрымаюць разам з асноўнай часткай зарплаты. Адбудзецца гэтае альбо 29-га сьнежня, альбо 5 студзеня. У другім выпадку сябры гэтае арганізацыі сапраўды сустрэнуць сьвята бяз грошаў.
Нагадаем, што сёньня стаўка апаратнага БРСМ-аўца складае 480 тысячаў рублёў, а за кожны год стажа дадаецца яшчэ 10 % ад гэтае сумы.
Андрэй Воўкаў