Блогі

Нядаўна пачаў абмяркоўваць з сябрамі й таварышамі, якім павінен быць Магілёў будучыні.

Вільня... Колькі твораў і вершаў прысвечана гэтай паўночнай жамчужыне, аднаму з самых прыгожых і таемных гарадоў Еўропы. Колькі разоў Вільня мяняла сваіх уладароў і знаходзілася пад рознымі сцягамі розных дзяржаваў памятаюць бадай толькі гісторыкі. Апошняй дзяржавай, якой пашанцавала мець гэты горад у сваім складзе апынулася сучасная Літва.

Назад у мінуўшчыну...

Згодна статыстыцы Фрыдам-Хауз (Freedom-House) за 2006 год толькі 90 краінаў свету лічуцца свабоднымі. У іх пражывае 47% усяго насельніцтва планеты. Яшчэ 58 краінаў - часткова свабодныя, у іх пражывае 30% насельніцтва Зямлі і 45 краінаў не свабодныя, гэта 23% усяго насельніцтва планеты. Беларусь адносіцца да апошняй катэгорыі.  

Прыклад такога саюзу, як Саюз Беларусі й Расеі вядомы гісторыі. Гэта Саюз Ірляндыі й Англіі, альбо іншымі словамі гэта працэс разыходжаньне дзяржаваў праз штучны саюз, дзе менш слабая ў эканамічным пляне дзяржава, дзякуючы палітычнай гульне, здабывае сваю незалежнасьць і ўсё больш і больш аддаляецца ад “сіські” больш эканамічна разьвітой дзяржавы, шукаючы новых партнэраў і будуючы сваю ўласную эканоміку, менш залежную ад саюзніка. Час ідзе. Мяняецца ўсё.

Чым далей мы адыходзім ад 27 ліпеня 1990 года – даты абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, тым гэтая незалежнасьць падаецца ўсё больш і больш рэальнай. За гэты час здолела вырасьці цэлае пакаленьне маладых беларусаў, якія толькі й чулі аб тым што калісьці існавала БССР, якая ўваходзіла ў склада Савецкага Зьвязу. Воляй лёсу апошняму пакаленьню маладых беларусаў не давялося адчуць што азначае быць савецкім чалавекам і быць народжаным у БССР.